У прыгожым віхуры снежнага пылу здаецца, што цукровы бурак сам лезе з зямлі на ленту транспарцёра, просіцца да грузавіка, каб хутчэй трапіць на наш стол у выглядзе ладнага пачку салодкага пяску.
Лёгкі мароз дадае імпэту працоўным шурпатым рукам, загадзя адрамантаваная і дагледжаная тэхніка амаль сама настройваецца на звыклы маршрут па заснежаных палетках. Пакрытыя шэранем далягляды вельмі нагадваюць нядаўняе летняе жніво, у паветры пануе зухаваты працоўны настрой, і, гледзячы на прыцярушаныя мяккім сняжком здабыткі, хочацца ўсклікнуць: «Расці ж вялікім, корань!».





