Аляксей Бесарабаў і Дзмітрый Штыблікаў
Федэральная служба бяспекі Расійскай Федэрацыі апублікавала кадры нібыта прызнанняў людзей, затрыманых у Крыме як украінскіх «дыверсантаў».
Пра гэта пішуць «РІА Новості» са спасылкай на Цэнтр грамадскіх сувязяў ФСБ Расіі.
Арыштаваныя ў Севастопалі Аляксей Бесарабаў і Дзмітрый Штыблікаў на відэа кажуць, што ім нібыта даручылі падрыхтоўку дыверсій і збор выведдадзеных у Крыме.
«Да ўваходжання Крыма ў склад Расеі я працаваў пад легендай журналіста грамадскай арганізацыі Цэнтр «Номос», — распавёў Штыблікаў на камеру.
Паводле яго слоў, гэтая арганізацыя збірала інфармацыю пра бяспеку Чарнаморскага рэгіёна, вывучала ўнутрыпалітычную абстаноўку, дзейнасць нацыяналістычных арганізацый, «казацкіх» арганізацый і арганізацый крымскіх татар.
Пасля анексіі Крыма Расіяй Штыблікаў «памяняў легенду» і, паводле яго слоў, уладкаваўся працаваць у адно з аддзяленняў Міністэрства абароны Расіі як цывільны служачы.
Па словах мужчыны, у яго задачы ўваходзілі «збор разведвальнай інфармацыі аб дыслакацыі і арганізацыі новых часцей Узброеных сіл Расіі на тэрыторыі Крыма, адбор аб'ектаў для ажыццяўлення дыверсій, збор разведвальнай інфармацыі і дадзеных аб складзе, дыслакацыі, арганізацыйна-штатнай структуры, задачы вайсковых падраздзяленняў на тэрыторыі Крыма», а таксама асвятленне інфармацыі аб вайсковых вучэннях у Крыме.
Бесарабаў сцвярджальна адказаў на камеру: «Я ваеннаслужачы Міністэрства абароны Украіны». Паводле яго слоў, ён працаваў рэферэнтам і старшым рэферэнтам інфармацыйна-аналітычнага аддзела ВМС Украіны ў Адэсе, а пазней — афіцэрам аддзела спецыяльнай разведкі штаба ВМС.
На мінулым тыдні ФСБ РФ заявіла, што 9 лістапада ў Севастопалі затрымалі «ўдзельнікаў дыверсійна-тэрарыстычнай групы Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны». Пазней высветлілася, што затрымалі Бесарабава Аляксея Яўгенавіча, Штыблікава Дзмітрыя Анатольевіча і Дудка Уладзіміра Міхайлавіча.
Трох падазраваных у падрыхтоўцы дыверсій арыштавалі.
Кіраўніцтва выведкі Мінабароны Украіны адмаўляе, што ў Крыме затрымалі яго супрацоўнікаў.