У Камянецкім раёне адбылося ДТЗ, у выніку якога загінулі двое: кіроўца і пасажыр. Пра гэта паведамляе УДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся раніцай 14 лістапада ў в. Ставы. Дваццацігадовы кіроўца, які не мае правоў на кіраванне транспартам, знаходзіўся за рулём аўтамабіля маркі Volkswagen. На вуліцы Свярдлова хлопец паспрабаваў здзейсніць абгон і выехаў на сустрэчную. Аднак бяспраўнік страціў кантроль над машынай, урэзаўся ў плот, а пасля — у дрэва.

У выніку сутыкнення кіроўца і яго пасажыр 1996 г.н. загінулі на месцы здарэння. Маладыя людзі не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Як сцвярджаюць відавочцы, іншамарка ехала на вялікай хуткасці.

На дадзены момант супрацоўнікі праваахоўных органаў высвятляюць абставіны гэтага ДТЗ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?