Лявон Вольскі выдаў свой новы альбом «Псіхасаматыка». Ён змясціў яго на Soundcloud. Спампаваць альбом таксама бясплатна можна з сайта выканаўцы.

Выйшаў альбом за кошт ахвяраванняў. Спіс ахвярадаўцаў, выстаўлены на сайце, уражвае:

У альбом увайшлі 16 песень, падзеленых на дзве часткі: агрэсіўны «Горад» і лірычны «Лес». Прычым абедзьве часткі адкрываюцца песнямі з аднолькавай назвай «Гэй!», якія пры гэтым цалкам розняцца сваім настроем.

А хітом альбома можа стаць вось гэтая песня «Ідзі і глядзі»:

3 снежня ў абноўленым клубе LOFTAS адбудзецца канцэртная прэзентацыя новага альбома Лявона Вольскага.

Квіткі: 65 рублёў (танцпляц), 77 рублёў (балкон, стаялы), 110 рублёў (месца за столікам + дыск з аўтографам). Продаж: на сайце і ў касах Kvitki.by, а таксама ў салонах «Связной» і «Евросеть» па ўсёй Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0