«Мы не паніжаем значнасці віруса Зіка, але змяшчаем яго ў праграму больш доўгатэрміновай працы. Мы разумеем, што Зіка нікуды не дзенецца», — цытуе прадстаўніка СААЗ агенцтва Reuters.
Вірус Зіка выяўлены ў 65 краінах свету. Прыкладна ў 80% інфікаваных хвароба ніяк сябе не выяўляе, што моцна ўскладняе своечасовую дыягностыку.
Вірус Зіка небяспечны ў асноўным для цяжарных жанчын, ён выклікае сіндром мікрацэфаліі: дзеці нараджаюцца з вельмі маленькімі галовамі і часцяком з дэфектамі развіцця мозгу.
У першую чаргу ад віруса пацярпелі краіны Лацінскай Амерыкі. У Бразіліі ён ужо прывёў да сур'ёзнага росту колькасці дзяцей, народжаных з мікрацэфаліяй.
Вакцыны ад віруса пакуль не існуе.