Кампанія сур'ёзна ставіцца да дэзінфармацыі ў фэйсбуку і абмяжоўвае выдачу такога кантэнту. Тое ж адносіцца да спаму і «клікбэйтных» загалоўкаў, цытуе Цукерберга «Дождж». Перад кампаніяй стаяць як тэхнічныя, так і філасофскія праблемы, працягвае Цукерберг.

«Мы не хочам самі выступаць суддзямі, а аддаем перавагу спадзяванням на наша грамадства і трэцяе меркаванне», — тлумачыць ён. Facebook павінен быць асцярожным, каб не абмяжоўваць абмен меркаванняў ці памылкова абмяжоўваць праўдзівыя паведамленні, піша Цукерберг.

У папярэднім сваім паведамленні стваральнік сеткі пісаў, што на неправераныя і фальшывыя навіны прыходзіцца 1% ад усяго кантэнту сацыяльнай сеткі. «Аднак, хоць працэнт дэзінфармацыі адносна невялікі, у нас наперадзе шмат працы», — піша ён.

Цукерберг пералічыў асноўныя крокі, якія кампанія распачне, каб вырашыць праблему дэзінфармацыі.

Карыстальнікі змогуць паведамляць пра ілжывыя навіны, і зрабіць гэта будзе значна прасцей. Пакуль што для гэтага неабходна пісаць спецыяльны запыт. Тыя паведамленні, на якія карыстальнікі будуць скардзіцца, сацыяльная сетка стане пазначаць як сумніўныя.

Кампанія таксама надасць больш увагі «рэкамендаваным артыкулам», якія сацсетка аўтаматычны прапануе карыстальнікам на аснове іх даверу. Яшчэ адна мера — фінансавае абмежаванне старонак, што распаўсюджваюць спам, піша Цукерберг.

Цягам некалькіх тыдняў, стваральнік Facebook быў вымушаны адказваць на абвінавачванні, маўляў, фальшывыя навіны ў фэйсбуку у тым ліку забяспечылі перамогу Дональда Трампа на прэзідэнцкіх выбарах. Цукерберг назваў гэта «вар'яцкай ідэяй».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0