Другое месца заняў «Шахцёр», які разграміў на сваім полі «Славію» — 5:1 (Януш, 6, Кавалёў, 48, 65, Лапцеў, 90, Бурко, 90+2 — Раеўскі, 18).

На трэцяй пазіцыі мінскае «Дынама», якое перамагло дома «Іслач» — 1:0 (Буднік, 38). Сталічная каманда адстае ад салігорцаў на тры ачкі і можа дагнаць іх у апошнім туры 27 лістапада, аднак «Шахцёр» захавае другі радок дзякуючы балансу яго сустрэч з дынамаўцамі (0:0 дома, 3:1 у гасцях).

Менавіта перамога салігорскага клуба ў 18-м туры прадвызначыла лёс медалёў: пасля гэтага абедзве каманды атрымалі па восем перамог і па тры разы згулялі ўнічыю.

Становішча каманд: БАТЭ — 67 (розніца мячоў 68-25), «Шахцёр» — 58 (45-19), «Дынама» Мн — 55 (46-27), «Мінск» — 50 (48-24), «Тарпеда-БелАЗ» — 47 (46-32), «Віцебск» — 42 (30-23), «Іслач» — 38 (33-40), «Гарадзея» — 38 (36-34), «Дынама» Бр — 37 (36-40), «Крумкачы» — 33 (24-38), «Славія» — 32 (32-49), «Слуцк» — 30 (22-32), «Нёман» — 29 (21-35), «Нафтан» — 26 (24-46), «Белшына» — 24 (33-44), «Граніт» — 24 (19-55).

Каманды, якія пакінуць вышэйшую лігу, стануць вядомыя ў заключным туры.

У апошнім туры сустракаюцца: «Белшына» — «Граніт», «Нёман» — «Нафтан», БАТЭ — «Гарадзея», «Тарпеда-БелАЗ» — «Шахцёр», «Славія» — «Дынама» Мн, «Мінск» — «Крумкачы», «Дынама» Бр — «Віцебск», «Іслач» — «Слуцк».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?