Уваход вольны, арганізатарамі сустрэчы выступаюць Press Club Belarus і інтэрнэт-часопіс 34mag.net.
Гаворка будзе ісці пра рэдакцыйную палітыку, падзел абавязкаў, спосабы прамоцыі матэрыялаў і пошукі людзей у каманду.
На сустрэчу завітаюць галоўны рэдактар газеты Андрэй Дынько, журналісты Настасся Роўда, Арцём Гарбацэвіч і Ягор Марціновіч, фатограф Сяргей Гудзілін і іншыя.
Падзея будзе цікавая для журналістаў, студэнтаў журналістыкі, а таксама чытачоў выдання.
Фармат прадугледжвае сесію пытанняў з залы.
«Нашай Ніве» 110 гадоў. Што мы робім цяпер і што ад вас просім сёння





