Як паведамляюць інфармагенцтвы, у Х'юстане адна з пасажырак рэйса United Airlines выскачыла з самалёта на хаду.

airport-houston.com

Самалёт прыляцеў з Новага Арлеана ў аэрапорт Х'юстана. Адразу пасля пасадкі, калі яшчэ ажыццяўлялася руленне, жанчына выскачыла з самалёта. Нецярплівая пасажырка сама адкрыла люк запаснога выхаду, скокнула на зямлю і пабегла прэч.

Адзначаецца, што практычна адразу яна была затрыманая праваахоўнікамі. У дадзены момант жанчына знаходзіцца ў псіхіятрычнай лякарні, медыкі ўдакладняюць стан яе здароўя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?