30 лістапада ў кнігарні «Логвінаў» — частка 15 «Патаемнай гісторыі ўкраінскага кіно» з Максімам Жбанковым. 

Два дні (УССР, 1927, 57 хв.) Рэжысёр: Георгі Стабавы. У ролях: Іван Замычкоўскі, Сяргей Мінін, Вольга Назарава, Мілі Таўт-Карсо, Аляксандр Чувераў.

30 лістапада. Кнігарня «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19.00.

Чарговы эпізод з серыі невядомых шэдэўраў украінскага кіно. Псіхалагічная драма часоў грамадзянскай вайны ў Расіі, дзе кожны бок адначасова жахлівы і прыцягальны. Калі сёння ў тваёй сядзібе — чырвоныя, праз дзень — белыя, а потым — зноў чырвоныя, асабісты выбар даводзіцца рабіць штодня. І разлічвацца за яго напоўніцу…

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна