Акцыі «Дзень зніжак» на нехарчовыя тавары пройдуць у гандлёвых арганізацыях Мінска ў снежні, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Так, зніжкі ў ААТ «ЦУМ Мінск» 10, 17, 24 снежня складуць 17%; у ГКУП «Універмаг Беларусь» 6, 13, 20, 23, 24, 27 снежня — 20%; у ААТ «ГУМ» 8, 22 снежня-20%. ТАА «Гандлёвы дом «На Нямізе» пачынаючы з 7 снежня кожную сераду, кожную суботу і кожную нядзелю будзе рэалізоўваць нехарчовыя тавары са зніжкай 20%. УП «Кірмаш» будзе прадаваць тавары са зніжкай 20% 7, 14, 21, 28 снежня.

У ТАА «Старт-Х» зніжка 15% на тавары будзе 7, 14, 21, 28 снежня. ТАА «Паўночніцы» 8, 14, 22, 29 снежня прапануе пакупнікам зніжку 15% на асобныя групы прамысловых тавараў; ЗАТ «1000 дробязяў» 1, 8, 15, 22, 29 снежня-15%; ЗАТ «Крышталь» (прасп. Незалежнасці, 39) 7, 14, 21, 28 снежня — 15%; ЗАТ «Гаспадар і Гаспадыня» (пр. Незалежнасці, 131/1) 14, 21 снежня — 20%. Крамы ГЦ «Сталіца» 9, 10, 24, 25 снежня прапануюць зніжкі ад 5% да 50%.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна