У расійскай сталіцы паліцыянты затрымалі юрыста Ігара Трунова і французскага кампазітара, лідара гурту Space Дзідзье Маруані, якія прыехалі ў «Сбербанк» падпісваць міравое пагадненне з расійскім спеваком Філіпам Кіркоравым, пішаnewsru.com.

kp.by

Пра гэта паведаміла адвакатка Людміла Айвар. Паводле яе версіі, Кіркораў, абвінавачаны французам у плагіяце, пагадзіўся заплаціць кампенсацыю, а сам напісаў заяву аб вымагальніцтве.

«У нас ёсць перапіска з Кіркоравым, дзе ён абяцае выплаціць кампенсацыю, — распавяла адвакатка. — Труноў і Маруані паехалі ў «Сбербанк» на Пакроўцы сустракацца з Кіркоравым для падпісання пагаднення, але там іх чакала паліцыя і адвакат Кіркорава Аляксандр Дабравінскі».

Раней лідар групы Space Дзідзье Маруані праз свайго расійскага прадстаўніка заявіў, што выявіў плагіят у песні Кіркорава «Жестокая любовь». Музыка сцвярджае, што кампазіцыя з'яўляецца плагіятам на яго твор A Symphonic Space Dream. Маруані падаў пазоў у Маскоўскі гарадскі суд, у якім просіць забараніць Кіркораву выконваць адзін з яго хітоў, а таксама спагнаць з расійскага спевака, яго кампазітара Алега Папкова, тэлеканала «Расія», гуказапісвальнай кампаніі Sony і ТАА «Філіп Кіркораў прадакшн» па пяць мільёнаў расійскіх рублёў за парушэнне аўтарскіх правоў і 50 мільёнаў за маральную шкоду. Агульныя патрабаванні склалі 75 мільёнаў 340 тысяч рублёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?