«Гэты каляндар — трансляцыя індывідуальнасці, пачуццёвасці і смеласці, каб быць самой сабой», — так Піцер Ліндберг апісвае новы выпуск календара Pirelli, знятага ўласнаручна.

Летась з таленавітай рукі Эні Лейбавіц каляндар змяніўся і, відаць, больш ніколі не будзе ранейшым. Ліндберг таксама схіляецца да іншадумства. Яго мэтай было паказаць нешта большае, чым бездакорнае цела — эмоцыі жанчын у кадры, якія «агаляюць» іх значна мацней, чым адсутнасць адзення, піша Vogue.

Джуліяна Мур. Тут і ніжэй фота — pirellicalendar.pirelli.com

Каляндар — ода Ліндберга кіно. На яго старонках галівудскія актрысы — прадстаўніцы розных пакаленняў: Джуліяна Мур, Ніколь Кідман, Робін Райт, Ума Турман, Кейт Уінслет, Джэсіка Чэстэйн, Шарлота Рэмплінг, Пенелопа Крус, Руні Мара, Хелен Мірэн, Люпіта Н'ёнга, Леа Сейду, Алісія Вікандэр, Чжан Цзыі.

Ніколь Кідман

Здымкі працягваліся 2 месяцы — май і чэрвень. За гэты час група аб'ехала 5 гарадоў: здымалі ў Берліне, Лос-Анджэлесе, Нью-Ёрку, Лондане і ў французскім мястэчку Ле-Тук, у студыях, на гарадскіх вуліцах і на прыродзе.

Ума Турман

Міні-фільм пра тое, як ствараўся каляндар Pirelli 2017:

Фота з-за кулісаў:

Кейт Уінслет

Кампанія Pirelli выпускае свае календары з 1964 года. Выданне распаўсюджваецца абмежаваным накладам у 30 тысяч асобнікаў сярод прывілеяваных партнёраў і сяброў фірмы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?