Інданезія заяўляе аб сваім рашэнні прыпыніць сяброўства ў Арганізацыі краін — экспарцёраў нафты (АПЕК). Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на інфармацыю тэлеканала «Аль-Арабія».
Між тым сёння ў сталіцы Аўстрыі Вене прайшла сустрэча прадстаўнікоў краін — сяброў АПЕК. Удзельнікі сустрэчы прыйшлі да пагаднення скараціць здабычу нафты на 1,2 млн бараляў да 32,5 млн бараляў у суткі.





