Рада бяспекі ААН аднагалосна падтрымала санкцыі ў дачыненні да Паўночнай Карэі, якія абмяжуюць экспарт вугалю КНДР у Кітай, піша ВВС.

У выніку пастаўкі карэйскага вугалю ў КНР скароцяцца як мінімум на 62%. Акрамя таго, санкцыі забараняюць экспарт медзі, цынку, нікелю і срэбра.

Цяперашнія санкцыі — «самыя жорсткія» за ўвесь час, адзначыў генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун. Паводле яго слоў, прыняцце рэзалюцыі стане сігналам Паўночнай Карэі, якая павінна спыніць выпрабаванні ядзернай зброі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?