У доме-музеі Ваньковіча у Мінску адкрылася выстава, дзе кожны беларус мог прэзентаваць калекцыю рэчаў, якую збіраў на працягу жыцця. Адкрыццё выставы прымеркавана да першага выпуску «Рэкордаў Куфара» — беларускага аналага Кнігі рэкордаў Гінеса. Да цяперашняга моманту «даказана» 30 дасягненняў, пра якія можна сказаць «больш за ўсё ў Беларусі», і ніхто з гэтым не паспрачаецца.
Адной з самых бліскучых калекцый былі запінкі Давіда Чытая. Колькасць яго ўпрыгожванняў для кашуляў і пінжакоў перавальвае за 500 штук.
Давід Чытай.
Рашэнне збіраць запінкі калекцыянер прыняў пасля таго, як набыў кашулю без гузікаў. Аднымі з самых дарагіх у Давіда з'яўляюцца запінкі з выявай быка на Уол-стрыт.
Ігар Барысевіч прадставіў сваю калекцыю грамафонаў і патэфонаў. Усяго ў аматара рэтра налічваецца 70 розных відаў такіх музычных апаратаў і больш за тысячу пластынак канца XIX — пачатку XX стагоддзя.
Ігар Барысевіч.
Ігар збіраў сваю калекцыю больш за 10 год. Сярод ягоных экспанатаў можна знайсці рэдкія мадэлі, напрыклад фанограф Томаса Эдысана і кампаніі Columbia, патэфоны фірмы Pathe.
Тэлевядучы Андрэй Бонд прадставіў калекцыю біжутэрыі. Шоумэн штодня носіць розныя ўпрыгожванні. Андрэй адзначыў, што ўся біжутэрыя выканана з натуральных матэрыялаў, але майстры запэўнілі, што, нягледзячы на тое, ніводная жывая істота не пацярпела.
Усяго Андрэй мае больш за 100 упрыгожванняў з усяго свету.
Блогерка Ася Паплаўская прызналася ў слабасці да макаў. Таму сёння яна мае 150 прадметаў з выявамі гэтай расліны. Усё пачалося з завушніц з палімернай гліны, набытых у Кактэбелі. Пры гэтым Ася адзначае, што гэта захапленне нашмат спрашчае яе сябрам выбар падарункаў для яе.
Самай маленькай калекцыянеркай стала трохгадовая Аліса, якая разам з бацькамі збірае кнігі «Аліса ў краіне цудаў» на розных мовах.
На сёння Аліса мае 25 кніг, перакладзеных на грэцкую, французскую, эстнонскую і іншыя мовы. Бацькі з нецярпеннем чакаюць выхаду «Алісы ў краіне цудаў» па-беларуску.
Усяго было адзначана 23 калекцыянеры. Адзначылася і фота Антона Матолькі «Паўночнае ззянне»(самае тыражаванае фота ў краіне), два брэсцкія хлопцы, якія маюць самую вялікую калекцыю запалкавых этыкетак, ды-джэй Казімір са сваім самым сталым трыа, тэлевядучая Ганна Бонд са сваёй калекцыяй з трыццаці жырафаў і іншае.
Кірыла Стаселька — уладальнік самай вялікай колькасці герояў у адным рамане. А іх — 136.
Ілля Жукавец (дырэктар па маркетынгу Kufar) і Вольга Шахрай — уладальніца 7 000 аднаразовых пакецікаў цукару.
Напрацягу двух тыдняў кожны можа наведаць выставу і азнаёміцца з экспанатамі. Уваход — 5 рублёў.





