Украіна мае намер правесці 1—2 снежня ракетныя стрэльбы над Чорным морам насуперак пагрозам Расіі нанесці ракетны ўдар. Пра гэта гаворыцца ў заяве сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксандра Турчынава, апублікаванай на сайце РНБА.

«Нягледзячы на расійскія пагрозы, мы будзем праводзіць ракетныя выпрабаванні і вучэнні ў адпаведнасці з зацверджанымі планамі і графікамі», - цытуе словы Турчынава news.liga.net

Сакратар РНБА лічыць, што пагрозы Расіі накіраваны на абвастрэнне сітуацыі.

«Пагрозы прымяніць зброю супраць Украіны - гэта спробы пераводу ў актыўную фазу гібрыднай вайны, якую Расія вядзе супраць нашай краіны на працягу апошніх трох гадоў», — сказаў ён.

Таксама Турчынаў дадаў, што акрамя пагроз прымяніць зброю, у РФ разгортваюцца новыя дывізіі непасрэдна ля ўкраінскай мяжы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна