У Магадане апаганены помнік ахвярам палітычных рэпрэсій. На мемарыяле «Маска смутку» намалявалі зорку і напісалі чырвонай фарбай «Сталін жывы», паведамляе Magadanmedia.ru.

Паліцыя пачала праверку.

Мемарыял «Маска смутку» ў Магадане быў адкрыты ў 1996 годзе. Яго аўтар — скульптар Эрнст Неізвестный. Помнік усталяваны на сопцы Крутая, дзе ў перыяд сталінскіх рэпрэсій знаходзіўся размеркавальны лагер, адкуль зняволеных адпраўлялі па іншых лагерах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна