belsat.eu

belsat.eu

24 лютага 2017 г. у «Прайм-холе» ў Мінску мае прайсці канцэрт культавага праекта 1990-х «Народны альбом». Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку прадзюсар Уладзімір Шаблінскі.

«Агенцтвам «Шаблі» атрымана гастрольнае пасведчанне на правядзенне ў «Прайм холе» канцэрту «Народны альбом». Я выказваю ўдзячнасць кіраўніцтву пляцоўкі за заключаную дамову арэнды, Галоўнаму ўпраўленню ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама - за ўзгадненне мерапрыемства. У год культуры — больш культурных падзей!», — напісаў ён.

Увосень 2016 г. адзначалася 20-годдзе «Народнага альбома» — аднаго за найбольш вядомых і уплывовых беларускіх музычных праектаў.

У праекце (аўтар вершаў — Міхаіл Анемпадыстаў) расказвалася пра жыццё заходнебеларускага мястэчка ў 1920-1930-х.

У праекце спявалі Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Памідораў, Вераніка Круглова, Кася Камоцкая ды інш.

Песні «Простыя словы», «Край ты, мой край», «Кантрабандыст», «Паляўнічы, ты мой, паляўнічы» сталі агульнавядомымі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?