Эксперты аналітычнага агенцтва OAG назвалі міжнародны аэрапорт О'Хара ў Чыкага самым загружаным ў свеце.
Спіс ствараўся на падставе сярэдняй колькасці міжнародных рэйсаў у тым ці іншым аэрапорце.
Топ-10 выглядае наступным чынам:
- Чыкага
- Атланта
- Далас
- Дэнвер
- Шарлот
- Лос-Анджэлес
- Джакарта (Інданэзія)
- Сіэтл
- Сан-Францыска
- Фінікс.
У топ-10 прадстаўлены толькі адзін горад па-за межамі ЗША.
Найлепшыя сярод еўрапейскіх Лондан Хітроу (15-е месца), Франкфурт (20), Амстэрдам (21), Парыж (29) і Мюнхен (46).





