Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у выступе перад абедзвюма палатамі Федэральнага сходу нагадаў аб юбілеі Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый.

tass.ru

tass.ru

«2017 год — год стагоддзя Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый. Гэта важкая падстава яшчэ раз звярнуцца да прычынаў і самой прыроды рэвалюцый у Расіі. Не толькі для гісторыкаў і навукоўцаў - расійскае грамадства мае патрэбу ў аб'ектыўным, сумленным, глыбокім аналізе гэтых падзей», — сказаў Пуцін.

Пры гэтым кіраўнік Расіі падкрэсліў, што «недапушчальна цягнуць расколы, злосць і крыўды мінулага» ў сучаснае жыццё. Паводле яго слоў, урокі гісторыі патрэбныя перш за ўсё для прымірэння.

«Недапушчальна ва ўласных палітычных іншых інтарэсах спекуляваць на трагедыі, якія закранулі практычна кожную сям'ю ў Расіі, па які б бок барыкад ні апынуліся тады нашы продкі», — заўважыў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?