Зіма ў гэтым сезоне будзе халаднейшай за папярэднюю. Сярэдняя тэмпература будзе на 2—4°С ніжэй за норму, распавёў tut.by начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.
Фота Сяргея Гудзіліна
Сярэдняя тэмпература паветра ў Беларусі гэтай зімой чакаецца каля кліматычнай нормы -5,5°С.
У снежні сярэдняя тэмпература паветра чакаецца блізкай да нормы (кліматычная норма студзеня -2 — -5°С) сярэдняя месячная колькасць ападкаў чакаецца больш за сярэднія шматгадовыя значэнні (кліматычная норма студзеня — 38 мм). У параўнанні з лістападам яна паніжаецца на 3,3 ºС.
У студзені сярэдняя тэмпература паветра чакаецца блізкай да нормы, па захадзе краіны на 1 ºC вышэй за норму (кліматычная норма студзеня -5 — -8°С). У параўнанні са снежнем яна паніжаецца на 2,7 ºC. Сярэдняя месячная колькасць ападкаў чакаецца ніжэй сярэдніх шматгадовых значэнняў (кліматычная норма cтудзень — 38 мм).
У лютым сярэдняя месячная тэмпература паветра мяркуецца на 0.5°С вышэй за норму, па поўначы краіны на 0.5ºC ніжэй (кліматычная норма лютага складае -4 — -8 ° С. Сярэдняя месячная колькасць ападкаў таксама чакаецца каля нормы, па паўночным усходзе трохі менш (кліматычная норма лютага — 33 мм).
«Апраўдвальнасць такіх сезонных прагнозаў — 60—70%», — адзначыў Дзмітрый Рабаў.





