Расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да кіроўцы МАЗа, які абвінавачваецца ў здзяйсненні смяротнага ДТЗ у Маладзечанскім раёне, завершана, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Нагадаем, што 29 верасня ў Маладзечанскім раёне на поле падчас уборкі бульбы грузавым самазвалам МАЗ быў учынены наезд на 13-гадовую школьніцу. Ад атрыманых пашкоджанняў дзяўчынка памерла.

Следствам усебакова вывучаны абставіны крымінальнай справы, заведзенай па факце ДТЗ з трагічнымі наступствамі. У рамках расследавання зафіксаваныя паказанні відавочцаў і сведак, праведзены следчы эксперымент, шэраг крыміналістычных экспертыз: трасалагічная, аўтатэхнічная, судова-медыцынскія, паведамляе прэс-служба СК.

Следствам устаноўлена, што 26-гадовы кіроўца пасля заканчэння загрузкі бульбы ў грузавы аўтамабіль, маючы рэальную магчымасць назіраць у люстэрка задняга віду 13-гадовую дзяўчынку, што аддзялілася ад групы дзяцей, пачаў рух заднім ходам па раней наезджанай каляіне.

Кіроўца праявіў няўважлівасць і не звярнуўся па дапамогу да паўналетніх асоб, якія маглі б сігналізаваць яму пра сітуацыю ззаду транспартнага сродку. Маючы тэхнічную магчымасць, ён не прыняў меры, у тым ліку да зніжэння хуткаснага рэжыму, па гарантаванні бяспекі малалетняга пешахода, якая ў сілу адсутнасці жыццёвага досведу не магла правільна ацаніць дарожна-транспартную сітуацыю і перамяшчалася па кірунку руху аўтамабіля, адзначае СК.

Парушэнне кіроўцам патрабаванняў падпункта 7.2 пункта 7, пункта 73, падпункта 87.2 пункта 87, пункта 119 правілаў дарожнага руху знаходзіцца ў прамой прычыннай сувязі з дарожна-транспартным здарэннем і трагічнымі наступствамі.

Кіроўцу прад'яўленае абвінавачванне па ч.2 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Абвінавачаны знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна