51-гадовы начальнік вытворчасці Гарадзейскага цукровага камбіната памёр у бальніцы ад атрыманых апёкаў.

Паводле інфармацыі «НН», трагічны інцыдэнт адбыўся 24 лістапада. Мужчына палез высвятляць, што за паломка здарылася. У ёмістасці, куды ўпаў мужчына, кіпела вада з хімічнымі рэчывамі.

Па факце здарэння Нясвіжскім райаддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка.

Гарадзейскі цукровы камбінат. Фота - str3.by.

Гарадзейскі цукровы камбінат. Фота - str3.by.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна