Міжнародная сетка рэстаранаў хуткага харчавання McDonalds дадала ў меню для Беларусі некалькі нацыянальных страў: дранікі ды бургер «Панскі», а ў ранішнім меню ёсць бліны са смятанай і грыбамі.
Сайт McDonalds'а абяцае «смачныя, румяныя беларускія дранікі са смятанай». «Панскі» бургер — сандвіч з дзвюма катлетамі са свініны на спецыяльнай булачцы, кавалачкамі марынаваных агуркоў і кавалачкам сыру чэдар.





