Прэзідэнт Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў заявіў, што расійская ваенная база будзе выведзена з краіны пасля заканчэння тэрміну дамовы. Пра гэта ён сказаў падчас прэс-канферэнцыі ў Бішкеку, перадае агенцтва «АКІпрэс».

nur.kz

«Мы з Расіяй заўсёды будзем стратэгічнымі партнёрамі, але Кыргызстан у будучыні павінен абапірацца і спадзявацца толькі на свае ўзброеныя сілы, а не на базы Расіі, Амерыкі ці іншай краіны. Мы павінны будаваць сваё войска», — заявіў Атамбаеў.

Ён дадаў, што пагадненне аб размяшчэнні расійскай вайсковай базы ў Кіргізіі было падпісанае былым прэзідэнтам краіны Курманбекам Бакіевым у 2009 годзе. Першапачатковы тэрмін дзеяння дакумента заканчваўся ў 2016 годзе. Згодна з дамовай, сёлета ён мог быць падоўжаны на 49 гадоў, затым тэрмін мог працягвацца кожныя 25 гадоў. «Мы пакінулі толькі на 15 гадоў (…). Гэта каштавала мне нерваў, гэта не падабалася многім расійскім міністрам, але па гэтым пытанні я знайшоў разуменне Уладзіміра Пуціна», — адзначыў Атамбаеў.

Аб'яднаная расійская авіяцыйная база «Кант» размешчаная ў прыгарадзе Бішкека. Яна з'яўляецца авіяцыйным кампанентам Калектыўных сіл хуткага разгортвання і ўдзельнічае ў забеспячэнні бяспекі паветранай прасторы дзяржаў АДКБ. На ўзбраенні маюцца штурмавікі Су-25 і верталёты Мі-8.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?