Грамадзянка Расіі Аксана Севасцідзі прысуджаная да сямі гадоў зняволення па абвінавачванні ў дзяржаўнай здрадзе, піша Meduza.

Падставай для крымінальнага пераследу паслужылі некалькі SMS-паведамленняў, якія яна адправіла ў 2008 годзе, незадоўга да вайны з Грузіяй. Севасцідзі пісала прыяцелю ў Грузіі, што бачыла ў Сочы цягнік з ваеннай тэхнікай, які ідзе ў бок Абхазіі.

Нагадаем, у лістападзе 2014 года была асуджаная жыхарка Сочы Кацярына Харэбава, якая таксама адправіла SMS свайму прыяцелю, убачыўшы перасоўванне расійскай ваеннай тэхнікі ў бок Абхазіі незадоўга да вайны ў Грузіі. Краснадарскі краявы суд прыгаварыў яе да шасці гадоў зняволення за шпіянаж. Справу разглядаў суддзя Уладзімір Кобзеў, які займаўся і справай Аксаны Севасцідзі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?