Тайландскі прынц Маха Вачыралангкорн абвешчаны новым каралём. Ён стаў каралём Вачыралангкорнам, дзясятым манархам з дынастыі Чакры, паведамляе ВВС.
AFP
Маха Вачыралангкорн стаў спадчыннікам ў 1972 годзе. Цяпер яму 64 гады.
Ранейшы кароль Тайланда Пхуміпон Адульядэт памёр у кастрычніку 2016 года. Яго сын быў абвешчаны каралём праз 50 дзён.
Прынц павінен быў стаць каралём ужо 14 кастрычніка, але каранацыю адклалі. Як паведамляў прэм'ер-міністр Прают Чан-Оча, Маха Вачыралангкорн папрасіў даць яму час на аплакванне бацькі.
Паведамлялася, што каранацыю могуць адкласці на год. Рэгентам на час адсутнасці караля прызначылі 94-гадовага генерала Прэма Цінсуланонда.
Кароль Пхуміпон памёр 13 кастрычніка 2016 года на 89-м годзе жыцця. Ён кіраваў з 9 чэрвеня 1946-га і ў апошнія гады рэдка з'яўляўся на публіцы з-за праблем са здароўем.





