Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя апублікавала спіс месц, дзе будуць устаноўлены мабільныя датчыкі аўтаматычнай фіксацыі парушэнняў хуткаснага рэжыму да канца бягучага месяца, паведамілі ў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
З мэтай няўхільнага выканання ўстаноўленых хуткасных абмежаванняў у аварыйна небяспечных месцах і месцах канцэнтрацыі ДТЗ на тэрыторыі горада Мінска мабільныя датчыкі аўтаматычнай фіксацыі парушэнняў хуткаснага рэжыму будуць працаваць:
з 1 па 31 снежня — з боку вул. Свярдлова (абмежаванне максімальнай хуткасці — 50 км/гадз), вул. Рабкораўскай (60 км/гадз), а таксама на пуцеправодзе з вул. Маскоўскай на плошчу Незалежнасці;
з 2 па 30 снежня (у цотныя дні) — па пр. Незалежнасці, 156 (80 км/гадз);
з 1 па 31 снежня (у няцотныя дні) — на перасячэнні пр. Незалежнасці з вул. Рагачоўскай (80 км/гадз).
На гэтых кірунках мабільныя датчыкі пракантралююць хуткасць транспартных сродкаў з 7.00 да 20.00.
Спідкамы на наступных участках дарог будуць працаваць з 21.00 да 3.00:
1, 9, 18, 28 снежня — на вул. Брыля, д. 21 і пр. Незалежнасці, д. 99 (абмежаванне максімальнай хуткасці на ўчастках — 60 км/гадз);
2 снежня — на Партызанскім праспекце, д. 147 і пр. Пераможцаў з вул. Гвардзейскай (60 км/гадз);
3, 7, 16, 22 снежня — на вул. Прытыцкага, 60/5, пр. Дзяржынскага, 106 (60 км/гадз);
4, 8, 17 снежня - на пр. Незалежнасці, 156 (80 км/гадз) і Партызанскім праспекце, д. 147 (60 км/гадз);
5, 25, 29 снежня — па пр. Незалежнасці, 99, пр. Дзяржынскага, 106 (60 км/гадз);
6 снежня — па пр. Незалежнасці, 156 (80 км/гадз) і пр. Пераможцаў з вул. Гвардзейскай (60 км/гадз);
10 снежня — па пр. Незалежнасці, 156 (80 км/гадз) і пр. Дзяржынскага, 106 (60 км/гадз);
11, 23 снежня - па вул. Прытыцкага, 106 і Партызанскім праспекце, д. 147 (60 км/гадз);
12, 19 снежня — па вул. Кальварыйская, д. 58/1 і пр. Пераможцаў з вул. Гвардзейскай (60 км/гадз);
13 снежня — па пр. Незалежнасці, 156 (80 км/гадз) і пр. Незалежнасці, д. 99 (60 км/гадз);
14 снежня — на вул. Брыля, д. 21 і пр. Дзяржынскага, 106 (60 км/гадз);
15, 30 снежня — на вул. Кальварыйская, д. 58/1 і Партызанскім праспекце, д. 147 (60 км/гадз);
20 снежня — на пр. Дзяржынскага, 106 і Партызанскім праспекце, д.147 (60 км/гадз);
21, 31 снежня — на пр. Незалежнасці, 156 (80 км/гадз) і вул. Брыля, д. 21 (60 км/гадз);
24 снежня — на пр. Незалежнасці, 99 і пр. Пераможцаў з вул. Гвардзейскай (60 км/гадз);
26 снежня — па вул. Кальварыйская, д. 58/1 і вул. Прытыцкага, 106 (60 км/гадз);
27 снежня — па Партызанскім праспекце, д. 147 і пр. Пераможцаў з вул. Гвардзейскай (60 км/гадз);
Інфармацыя аб размяшчэнні спідкамаў да канца месяца знаходзіцца на сайце УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
ДАІ нагадала, што з 1 снежня і да канца зімы транспартныя сродкі, якія ўдзельнічаюць у дарожным руху, павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі. Зімовая гума павінна быць устаноўлена на ўсіх колах аўтамабіляў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 т уключна, легкавых і грузапасажырскіх аўтамабіляў звыш 3,5 т, а таксама аўтобусаў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 5 т.





