З 22 па 31 снежня ва ўсіх раёнах сталіцы будуць працаваць 215 ёлачных базараў. Мінчукам плануюць прадаць каля 27 тысяч святочных дрэў, паведамляе Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.
interfax.by
Месца размяшчэння агульнагарадскіх ёлачных базараў у Мінску:
- вул. Жылуновіча, 4 (Заводскі раён);
- прасп. Ракасоўскага, 2 (Ленінскі раён);
- прасп. газеты «Праўда», 40 (Маскоўскі раён);
- вул. Казінца, 6а (Кастрычніцкі раён);
- вул. Даўгабродская, 3 (Партызанскі раён);
- вул. Гінтаўта, 12 (Першамайскі раён);
- вул. Я. Коласа, 67 (Савецкі раён);
- вул. Гарэцкага, 2 (Фрунзенскі раён);
- вул. Няміга, 8 (Цэнтральны раён).
24 снежня, з 10.00 да 20.00, будзе арганізаваны цэнтральны ёлачны базар на кірмашы «Калядная зорка» ў раёне Палаца спорту.
Ужо названыя прапанаваныя рознічныя цэны: елкі вышынёй да аднаго метра — 8-16 рублёў, да двух — 10-21 рублёў, да трох метраў — 12-25 рублёў. У параўнанні з мінулым годам дрэвы падаражэлі ў сярэднім на 1 рубель.
Адрасы ўсіх пляцовак ёлачных базараў у адміністрацыйных раёнах (з 22 па 31 снежня 2016 года) глядзіце ТУТ.





