Украінскі вайсковец з мэтай пазбегнуць пакарання перайшоў на бок баевікоў. Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр штаба антытэрарыстычнай аперацыі.
«Учора баец аднаго з нашых падраздзяленняў здзейсніў цяжкае злачынства. З надзеяй на тое, што пазбегне пакарання, ён перайшоў на бок суперніка», — адзначаецца ў паведамленні.
У каментарах да гэтага паведамлення адзначаецца, што перабежчык родам з Адэсы. Ён дачакаўся, калі калегі з'ехалі па справах, параніў з аўтамата, а потым дабіў нажом камандзіра ўзвода.
«Сабраў зброю і гранатамёты, сеў у БМП і спрабаваў сысці на той бок. Адразу адрэагавалі,, падключылі мінамёты, бэху адбілі. Сепарок сышоў на той бок», — пішуць саслужыўцы ў сацыяльных сетках.





