Умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў вільготнай няўстойлівай паветранай масе.

У суботу, 3 снежня, ноччу ў асобных раёнах краіны, днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовы снег, шэрань. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ноччу -3 — -9°С, пры праясненнях -10 — -13°С; днём ад -7°С па паўночным усходзе да 0° C па паўднёвым захадзе.

У Мінску — кароткачасовы снег, слабая шэрань. У начныя і ранішнія гадзіны слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер ноччу слабы, днём паўночна-заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -6 — -8°С, максімальная днём -2 -4°С.

У нядзелю, 4 снежня, ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём у асобных раёнах краіны кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ноччу -3 -10°С, пры праясненнях да -13°С; днём -2 — -8°С.

У Мінску воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы снег, слабая шэрань. У начныя і ранішнія гадзіны слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 4-9 м/с. Тэмпература ноччу -6 — -8°С, днём каля -6°С.

У панядзелак, 5 снежня, ноччу надвор'е абумовіць поле паніжанага ціску, днём — атмасферны фронт, які перамяшчаецца са Скандынаўскага паўвострава. Ноччу пераважна па паўночнай палове, днём на большай частцы тэрыторыі краіны снег, мокры снег, днём па паўночным захадзе з дажджом. Слабая мяцеліца, днём — слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца, раніцай і днём узмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература ноччу -6 -12°С, пры праясненнях да -16°С; днём -5 — + 2°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?