Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды работнікам розных сфер. Цырымонія адбылася сёння ў Палацы Незалежнасці, паведамляе БелТА.

«Зусім нядаўна на Усебеларускім народным сходзе мы падводзілі вынікі мінулай пяцігодкі. Гэта быў няпросты этап у развіцці нашага грамадства. У нас былі цяжкасці, былі і поспехі. У цэлым за гэты перыяд Беларусь зрабіла пэўны крок наперад у сваім развіцці. І тут вялізная заслуга людзей, якія карпатліва працавалі з дня ў дзень, прымнажаючы здабытак краіны. Сённяшняя цырымонія — першая з шэрагу мерапрыемстваў па ўшанаванні лепшых работнікаў па выніках пяцігодкі «, - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ордэнаў і ганаровых званняў удастоены 36 чалавек за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у прамысловасці, сельскай і лясной гаспадарцы, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне міжнацыянальных адносін, навуковай дзейнасці, сферы аховы здароўя, мастацтва, культуры і спорту, дадае БелТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0