Перавесці службы сантэхнікаў, а заадно і слесараў на двухзменны рэжым працы запатрабаваў памочнік прэзідэнта — галоўны інспектар па горадзе Мінску Аляксандр Якабсон падчас нарады ў мэрыі, паведамляе «Ежедневнік».

«Незразумела, чаму ў ЖЭС слесары-сантэхнікі працуюць з 9:00 да 17:00, калі людзі на працы. Кватаранту трэба альбо адпрошвацца з працы, альбо дамаўляцца з тым жа слесарам-сантэхнікам пасля працоўнага дня і плаціць яму асабіста. Гэта непрымальна. Служба сантэхнікаў павінна працаваць у 2 змены і аператыўна закрываць заяўкі жыхароў», — запатрабаваў Аляксандр Якабсон.

Калі сантэхнікаў і слесараў ЖЭСаў перавядуць на двухзменны рэжым працы, пакуль не ўдакладняецца. Для выканання патрабаванняў Якабсона сталічнаму ЖКГ спатрэбіцца яшчэ вырашыць пытанне з кадрамі, бо сантэхнікаў і слесараў у сталічных ЖЭСах бракуе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0