Некалі адзін з самых уплывовых бізнэсоўцаў Беларусі, былы вязень следчага ізалятара Камітэта дзяржбяспекі Юрый Чыж быў заўважаны на свецкім мерапрыемстве, паведамляе партал naviny.by.
Кіраўнік шматпрофільнага холдынгу «Трайпл» 1 снежня наведаў у мінскім Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў выставу, на якой прадстаўлены творы сучасных французскіх і беларускіх мастакоў — удзельнікаў знакамітага міжнароднага парыжскага форуму мастацтваў «Арт-Капіталь».
Фота: Сяргей Балай, naviny.by
Фота: Сяргей Балай, naviny.by





