12-гадовы Дэклан з Аўстраліі, які хварэе на лейкемію, змог паўдзельнічаць у паліцэйскіх вучэннях, падчас якіх праводзіліся кантраляваныя падрывы выбуховых прыладаў і аперацыі па вызваленні закладнікаў.
Australian Federal Police
Дабрачынная арганізацыя «Загадай жаданне» звязалася з Дэкланам, калі ён на працягу сямі месяцаў праходзіў хіміятэрапію.
Запаветнае жаданне дзіцяці аказалася своеасаблівым — для яго рэалізацыі спатрэбілася заручыцца падтрымкай уладаў.
«Марай Дэклана было падарваць што-небудзь, мы якраз маглі гэта зрабіць», — сказаў прадстаўнік паліцыі Дэвід Шарп.
Паводле яго слоў, знайсці валанцёраў для ўдзелу ў паліцэйскіх вучэннях разам з дзіцем было нескладана.
Падлетка, які цяпер знаходзіцца ў стадыі рэмісіі пасля анкалагічнага захворвання, таксама запрасіў да сябе ў рэзідэнцыю прэм'ер-міністр краіны Малькальм Тэрнбул.
Прэм'ер сустрэў Дэклана каля будынка парламента, Prime Minister's Office
«Дэклан пачуваўся нядобра, але сёння ён змог паспрабаваць, як гэта - пасядзець на крэсле кіраўніка ўрада», — расказаў прэм'ер-міністр
Пасля візіту ў парламент падлетак сустрэўся з генерал-губернатарам Аўстраліі Пітэрам Каўсгроўвам і схадзіў у суправаджэнні амерыканскіх марскіх пехацінцаў на экскурсію ў пасольства ЗША





