Заснавальнік партала Tut.by Юрый Зісер у сябе ў фэйсбуку выказаўся з нагоды ўчарашніх заяў міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча.
«Аналізуючы досвед «каляровых рэвалюцый», можна зрабіць простую выснову: усе яны пачыналіся з дыскрэдытацыі ўлады і найбольш моцных яе галін», — заявіў той. Шуневічу падаецца, што ў Беларусі «спрабуюць разыграць той жа сцэнар».
«Па-мойму, дыскрэдытацыя любога чалавека, прадпрыемства, дзяржаўнага органа пачынаецца з публічнай адмовы прызнаваць свае памылкі і барацьбой з тымі, хто на іх паказвае. А рэвалюцыі, каляровыя або чорна-белыя, адбываюцца тады, калі народу гэта надакучвае», — напісаў Юрый Зісер у сваім фэйсбуку.





