«Чорная пятніца» — першы дзень перадкалядных пакупак, дзень вялікіх зніжак і вялікіх продажаў, але ў ЗША многія лічаць агнястрэльную зброю таварам амаль першай неабходнасці.
mshcdn.com
Згодна з паведамленнем прадстаўніка Федэральнага бюро расследванняў, у гэтым годзе 25 лістапада амерыканцы паставілі новы рэкорд у сферы збройнага шопінгу.
huffpost.com
Аматары і прафесіяналы зрабілі за 24 гадзіны 185 713 пакупак агнястрэльнай зброі, якія прайшлі камп'ютарную праверку - на 400 болей, чым у 2015 годзе.
truthuncensored.net
Нягледзячы на поспех на выбарах Рэспубліканскай партыі, імаверна, пакупнікі такім чынам паказалі сваю занепакоенасць адносна абмежавання права на валоданне зброяй.
sagacom.com
Адзначым, што ў 20 штатах ЗША зброю можна набыць у краме без праверкі, калі ў вас ужо ёсць ліцэнзія на схаванае нашэнне.
businessinsider.com
Такім чынам, купленымі за адзін дзень у ЗША вінтоўкамі і пісталетамі можна ўзброіць цэлы Корпус марской пяхоты — 182 000 чалавек, якія знаходзяцца на актыўнай службе.
mshcdn.com
Улічваючы, што адна пакупка магла ўключаць адразу некалькі адзінак зброі, колькасць набытай зброі можа лёгка перавышаць 200 000, піша tribunist.com.
newsweek.com
businessinsider.com
bloomberg.com





