Беларусь далучылася да Міжнароднай марской арганізацыі (IMO), паведамілі ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.

Паводле інфармацыі IMO, дакументы аб ратыфікацыі Канвенцыі аб Міжнароднай марской арганізацыі былі перададзены Генеральнаму сакратару ААН 29 лістапада.

З улікам Беларусі ў складзе IMO цяпер 172 сябры.

Міжнародная марская арганізацыя з'яўляецца спецыялізаванай установай Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Галоўнай задачай IMO з'яўляецца забеспячэнне бяспекі і надзейнасці суднаходства, а таксама прадухіленне забруджвання марскога асяроддзя суднамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?