У амерыканскім штаце Тэхас паліцыя затрымала 17-гадовага падлетка з Расіі па падазрэнні ў забойстве сваіх прыёмных бацькоў. Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Кроўлі, паведамляе Dallasnews.
Карл Бруэр
У паліцыю паступіў ананімны званок. Той, хто тэлефанаваў, паведаміў, што падчас курэння марыхуаны з Карлам Эдвардам Бруэрам апошні прызнаўся ў забойстве сваіх бацькоў. Супрацоўнікі адрэагавалі на званок і прыбылі па адрасе дома Бруэраў. На першым паверсе яны знайшлі целы 60-гадовага Троя і 64-гадовай Мэры з агнястрэльнымі ранамі.
На момант прыбыцця паліцэйскіх сам падлетак знаходзіўся на другім паверсе. Пры затрыманні ён аказаў супраціў, і сілам правапарадку давялося прымяніць слёзацечны газ.
Мэры Бруэр
У ходзе допыту ён прызнаўся, што забіў бацькоў у выніку сямейнай сваркі. За некалькі дзён да трагедыі Мэры Бруэр заявіла ў паліцыю аб знікненні двух пісталетаў. Карл быў трэцім усыноўленым у Расіі дзіцем Бруэраў. У пачатку навучальнага года ён быў адлічаны з хрысціянскай школы.





