30 лістапада ў сеціве быў апублікаваны кліп Беёнсэ на кампазіцыю All Night. У роліку выканаўца паказала аматарскія кадры з дачкой, мужам і бабуляй.
Сінгл All Night увайшоў у альбом Lemonade, прэзентацыя якога адбылася ў красавіку бягучага года.
У кліпе можна ўбачыць урыўкі вяселля Беёнсэ і Джэй-Зі, цяжарнасць выканаўцы, а таксама сустрэчы артысткі з роднымі і святы, праведзеныя ў коле сям'і.





