Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) сёння назвала трох прэтэндэнтаў на званне найлепшага футбаліста свету 2016 года, паведамляюць інфармагенцтвы.
У ліку магчымых лаўрэатаў форварды трох самых славутых клубаў Іспаніі: найлепшы гулец і бамбардзір Еўра-2016 француз Антуан Грызман з мадрыдскага «Атлетыка», капітан чэмпіёнаў кантынента партугалец Крышціяну Раналду з мадрыдскага «Рэала» і лідар «Барселоны» і зборнай Аргенціны Ліянэль Месі.
Ліянэль Месі прызнаваўся найлепшым гульцом планеты паводле версіі ФІФА чатыры разы (2010-2012, 2015), Крышціяну Раналду заваяваў гэтае званне два разы (2013, 2014).
Узнагарода лаўрэату футбольнага года будзе ўручаная на ўрачыстай цырымоніі ў Цюрыху 9 студзеня 2017 года.





