У Музеі ахвяр генацыду (Вільня) пры падтрымцы валанцёраў-вясноўцаў 30 лістапада адбылося адкрыццё выставы Максіма Сарычава пад назвай «Скрадзеныя дні» («Stolen days»).
Максім Сарычаў
Гэты праект атрымаў гран-пры «Прэс-фота Беларусі — 2015» і ўяўляе з сябе серыю партрэтаў палітычных і сацыяльных актывістаў, затрыманых па палітычна матываваных прычынах у 2014—2016 гадах.
Серыя здымкаў распавядае пра тое, што прапусцілі актывісты, патрапіўшы ў турму. Партрэты былі знятыя ўжо пасля іх вызвалення з-пад варты.
Выставу можна будзе наведаць да 12 сакавіка 2017 года.





