Старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына будзе назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі ва Узбекістане, паведамілі БелТА ў Цэнтрвыбаркаме.

Удзельнічаць у назіранні за ходам падрыхтоўкі і правядзення выбараў, прызначаных на 4 снежня, будзе таксама член ЦВК Міхаіл Пятрушын.

Назіраць за выбарамі іх запрасіў старшыня ЦВК Узбекістана Мірза-Улугбек Абдусаломаў.

На вышэйшы дзяржаўны пост, пасля смерці 2 верасня першага прэзідэнта краіны Іслама Карымава, прэтэндуюць чатыры кандыдаты: прэм'ер-міністр Узбекістана Шаўкат Мірзіееў, Хатамжон Кетмонаў, Сарвар Атамуратаў, Нарыман Умараў. У спісы выбаршчыкаў уключаны 21 млн 435 тысяч чалавек. У рэспубліцы будуць працаваць 9378 выбарчых участкаў, у тым ліку 44 пры дыпламатычных прадстаўніцтвах у 28 краінах свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0