Міністэрства абароны ЗША паведаміла Кангрэсу пра будучы продаж Польшчы 70 авіяцыйных крылатых ракет павялічанай далёкасці AGM-158B JASSM-ER (Extended Range), сведчыць афіцыйны сайт dsca.mil.

Кошт пастаўкі ацэньваецца ў $200 млн. Разам з баявымі ракетамі Варшава атрымае некалькі вучэбных ракет, вучэбныя сістэмы навядзення і трэнажоры.

Ракеты могуць выкарыстоўвацца знішчальнікамі F-16C/D ВПС Польшчы. Такім чынам польская авіяцыя ў выпадку вайны можа наносіць удары па расійскім войскам у Калінінградзе без заходу ў зону дзеяння расійскіх супрацьпаветраных комплексаў С-300 і С-400.

У 2014 годзе Польшча ўжо заключыла дамову пра пакупку 40 крылатых ракет «паветра-зямля» AGM-158 JASSM стандартнага радыуса дзеяння.

Высокадакладныя і малазаўважныя ракеты AGM-158 JASSM маюць далёкасць да 400 км, агульная вага кожнай — больш за тону, вага боегалоўкі — 450 кілаграмаў.

Знішчальнік F/A-18 Hornet аўстралійскіх паветраных сіл выстрэльвае ракету AGM-158.

Вытворца ракет — амерыканскі аэракасмічны гігант, карпарацыя Lockheed Martin.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?