У Венесуэле двух паліцэйскіх прысудзілі да доўгіх турэмных тэрмінаў за забойства ўдзельніка акцыі пратэсту Басіля да Косты, піша Бі-бі-сі.

Камісар разведвальнай паліцыі краіны Хасэ Пердома атрымаў 29 гадоў і шэсць месяцаў пазбаўлення волі па артыкуле «забойства», афіцэр Эндру Ёсвуа шэсць гадоў за неабгрунтаванае прымяненне зброі.

23-гадовы студэнт Да Коста быў забіты ў 2014 года ў Каракасе падчас антыўрадавых пратэстаў. Яго смерць узмацніла хваляванні, якія распаўсюдзіліся па ўсёй краіне.

Тады былі забітыя дзясяткі апазіцыянераў і некалькі паліцэйскіх.

На думку апазіцыі, прысуд пацвярджае, што за гвалтам падчас дэманстрацый стаяў урад краіны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна