Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай на большай частцы Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай, Брэсцкай і ў асобных раёнах Гродзенскай, Мінскай абласцей, днём у асобных раёнах рэспублікі пройдзе кароткачасовы снег. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі чакаецца слабы туман. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-заходні ўмераны.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да мінус 8 градусаў, пры праясненнях - ад 9 да 12 марозу. Днём будзе ад нуля да мінус 6 градусаў.





