Фота з фэйсбука Святланы Сахаравай
Віцебскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце выяўлення цел трох чалавек на месцы пажару, паведаміла ў сваім фэйсбуку прадстаўнік Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.
Фота з фэйсбука Святланы Сахаравай
Устаноўлена, што раніцай 3 снежня адбылося ўзгаранне бярвенчатага дачнага дома ў вёсцы Кукавячына Віцебскага раёна. У выніку пажару агнём знішчаны дах, столевыя перакрыцці, часткова абгарэлі сцены. У 6 гадзін пры лакалізацыі пажару былі знойдзены 3 трупы: 19-гадовага сына гаспадыні дома, жыхара Віцебска, 18-гадовай дзяўчыны, студэнткі 2-га курса каледжа ў Віцебскім раёне, а таксама яшчэ аднаго 19-гадовага хлопца з Віцебска.
На месцы здарэння працуюць следчыя. З дапамогай перасоўнай крыміналістычнай лабараторыі праводзіцца агляд месца здарэння, прызначаныя судова-медыцынскія экспертызы, устанаўліваюцца прычыны.





