Часовы выканаўца абавязкаў начальніка ДАІ Баранавічаў, які здзейсніў п'янае ДТЗ, адхілены ад пасады. Пра гэта паведаміў БелТА намеснік начальніка УДАІ МУС Беларусі Аляксандр Цагельнік.

Ён нагадаў, што згодна з палажэннем аб праходжанні службы ў органах унутраных спраў у выпадку прыцягнення супрацоўніка ў якасці падазраванага або абвінавачанага па крымінальнай справе ён можа быць часова адхілены ад пасады. Часовае адхіленне супрацоўніка ад пасады ажыццяўляецца ў парадку, прадугледжаным Крымінальна-працэсуальным кодэксам Беларусі. У выпадку прымянення ў дачыненні да супрацоўніка меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту выплата яму грашовага забеспячэння або штомесячнай дзяржаўнай дапамогі прыпыняецца.

«Цяпер ён адхілены ад пасады, затрыманы і знаходзіцца пад вартай у следчым ізалятары. Ён будзе ў любым выпадку звольнены з органаў — іншых варыянтаў няма», - сказаў Аляксандр Цагельнік.

У дачыненні да ч.в. абавязкаў начальніка ДАІ Баранавічаў распачата крымінальная справа па ч.4 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) КК РБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0