У амерыканскім горадзе Оклендзе штата Каліфорнія некалькі чалавек загінулі пры пажары ў культурным цэнтры, дзе знаходзяцца, у прыватнасці, начны клуб Rave Cave і некалькі студый мясцовых мастакоў, паведамляе Fox2.
Oakland Fire Department
Па дадзеных ITV, агонь успыхнуў у ноч на 3 снежня, калі ў будынку знаходзіліся больш за 100 чалавек. Пасля узгарання пачалася эвакуацыя наведвальнікаў. Тым не менш, па словах пажарных, у будынку могуць знаходзіцца некалькі дзясяткаў чалавек, якія былі заблакаваныя агнём.
Пра прычыны пажару не паведамляецца. Мясцовыя жыхары кажуць пра клубы чорнага дыму, якія бачныя з любой часткі горада.





